У Менску эвакуявалі адміністрацыі адразу чатырох раёнаў
30- 14.09.2020, 16:23
- 68,869
Да будынку прыбыла міліцыя і сапёрна-піратэхнічная служба.
Сёння праз пагрозы мінавання былі эвакуяваныя супрацоўнікі адміністрацый Маскоўскага, Ленінскага, Кастрычніцкага і Партызанскага раёнаў. Гэтую інфармацыю onliner.by пацвердзіла прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
Паведамляецца, што людзей вывелі на вуліцу, а да будынка прыбылі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічнай службы.