27 красавiка 2024, Субота, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Мы не маем біць амонаўцаў, мы маем іх судзіць

19
Зміцер Бандарэнка: Мы не маем біць амонаўцаў, мы маем іх судзіць
ФОТА: NN.BY

Для канчатковай перамогі трэба неадкладна пачынаць усебеларускі страйк.

Пра гэта Charter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка:

- Беларусы нанеслі разгромную паразу Лукашэнку на выбарах. Саша-таракан набраў ад 3 да 13 адсоткаў галасоў. Новым прэзідэнтам мае стаць Святлана Ціханоўская. Учора грамадзяне краіны паказалі, што не будуць больш гадзіцца з нахабнымі фальсіфікацыямі вынікаў выбараў.

Беларусы масава, ва ўсіх рэгіёнах краіны выйшлі абараняць свой выбар. Аднак мы не маем біць амонаўцаў. Мы маем іх судзіць: і за ўчорашнюю спробу ўтрымання ўлады неканстытуцыйнымі метадамі (артыкул 357 КК РБ), і за шматгадовыя злачынствы супраць чалавечнасці.

Каб суд над Лукашэнкам, Шэйманам, Ярмошынай, амонаўцамі ды іншымі злачынцамі рэжыму адбыўся, мы маем юрыдычна аформіць нашу перамогу. Для гэтага патрэбны Усеагульны нацыянальны страйк.

Учора беларусы прадэманстравалі ўсяму свету прыклад неймавернай мужнасці і народнай самаарганізацыі, сёння мы маем працягнуць барацьбу і пачаць Усебеларускі страйк, каб адправіць дыктатара на гістарычны сметнік тыранчыкаў, накшталт Чаўшэску і сяброў шклоўскага маньяка накшталт Мілошавіча, Гусэйна і Кадафі.

Мы - еўрапейская краіна, мы атрымалі неймаверную электаральную перамогу, таму, каб пазбавіцца ад палітычнага махляра, нам дастаткова будзе страйку і мірных масавых пратэстаў. Пачынаем страйк неадкладна. Паведаміце пра яго пачатак усім сваім сябрам, знаёмым, родным і калегам.

А 19-00, у залежнасці ад сітуацыі і індывідуальных магчымасцяў, выходзім на вуліцы па ўсёй Беларусі, сігналім у аўтамабілях, шумім на балконах і ў вокнах дамоў і кватэр. Наш дэвіз «Сыходзь!» мае пачуць увесь свет.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках