Зяленскі: Мы вернем усіх нашых людзей, усе нашы тэрыторыі
28- 5.07.2020, 11:32
- 21,806
Прэзідэнт Украіны звярнуўся да Ваенна-марскіх сілаў краіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі верыць, што Украіна верне ўсе свае акупаваныя тэрыторыі.
Пра гэта ён заявіў падчас урачыстасцяў у Адэсе з нагоды Дня Ваенна-марскіх сілаў, паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны.
Уладзімір Зяленскі нагадаў, што ў лістападзе 2018 года Расея напала на ўкраінскія катары і маракоў у Керчанскім праліве, і падзякаваў маракам за адвагу.
«Хутка амаль год як нашы хлопцы дома, яны прадаўжаюць службу і абарону Украіны, яны жывуць, жэняцца і, я спадзяюся, яшчэ не раз будуць радавацца нараджэнню ў сваіх сем'ях дзяцей», – дадаў Зяленскі.
Зяленскі выказаў перакананне, што Украіна верне акупаваныя тэрыторыі.
«Усё гэта дае магутны зарад сілы і веры ў тое, што ўсё ў нас абавязкова атрымаецца. Мы вернем усіх нашых людзей, мы вернем усе нашы тэрыторыі, веру ў праўду і справядлівасць», – сказаў прэзідэнт.
5 ліпеня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўдзельнічаў ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Ваенна-марскіх сілаў УСУ.