26 красавiка 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзікі Захад на Месяцы: як Трамп заваёўвае космас

9
Дзікі Захад на Месяцы: як Трамп заваёўвае космас

Амерыканцаў надзялілі правам весці камерцыйную здабычу рэсурсаў на планетах і іншых аб'ектах Сонечнай сістэмы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ ў падтрымку камерцыйнага асваення рэсурсаў на Месяцы і іншых нябесных целах Сонечнай сістэмы. У Расеі, якая таксама ўдзельнічае ў месячнай гонцы, заявілі пра «захоп іншых планет». Але экспэрты кажуць, што дзеянні Трампа не супярэчаць міжнародным нормам, піша korrespondent.net.

«Амерыканцы павінны мець права весці камерцыйнае даследаванне, здабычу і выкарыстанне рэсурсаў у касмічнай прасторы ў адпаведнасці з прыдатным заканадаўствам», - гаворыцца ва ўказе Трампа, падпісаным 6 красавіка.

Палітыка ЗША, падкрэсліваецца ва ўказе, павінна стымуляваць камерцыйнае асваенне космасу.

«Космас як юрыдычна, так і фізічна з'яўляецца ўнікальнай прасторай для чалавечай дзейнасці, і ЗША не разглядаюць яго як агульны здабытак», - адзначаецца ў дакуменце.

На гэты момант юрыдычны статус Месяца і магчымасць выкарыстання яго рэсурсаў на міжнародным узроўні да канца не вызначаны.

Дамова аб космасе 1967 года, якая з'яўляецца асновай міжнароднага касмічнага права, толькі забараняе размяшчэнне на Месяцы ўзбраенняў і абвяшчэнне суверэнітэту над якой-небудзь яе часткай, але не рэгламентуе камерцыйнае выкарыстанне рэсурсаў спадарожніка Зямлі.

Таксама ў 1979 годзе з'явілася Пагадненне аб дзейнасці дзяржаў на Месяцы, якое абвяшчае прынцып роўных правоў усіх дзяржаў на даследаванне нябесных целаў - але да яго далучыліся толькі 18 краінаў свету, і ў іх ліку няма ні ЗША, ні Расеі, ні іншых краін з развітай касмічнай праграмай.

Дарэчы, ва ўказе Трампа гаворыцца, што ЗША не прызнаюць гэтае пагадненне. Дзярждэпу і іншым профільным структурам даручана правесці перамовы на міжнародным узроўні для ўкладання пагадненняў аб распрацоўцы і здабычы рэсурсаў на Месяцы і іншых касмічных целах.

«У сувязі з гэтым дзяржсакратару варта процідзейнічаць усім спробам з боку кожнай іншай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі трактаваць Пагадненне аб Месяцы, як адлюстраванне або іншую дэманстрацыю звычайнага міжнароднага права», - гаворыцца ў ім.

Трамп у сакавіку мінулага года запатрабаваў «усякім коштам» адправіць амерыканцаў на Месяц, даўшы на гэта NASA пяць гадоў.

Услед за тым структура абвясціла аб касмічнай праграме Artemis, якая складаецца з двух этапаў - высадкі экіпажа з першай жанчынай на Месяцы і палётаў на спадарожнік са стварэннем на ім інфраструктуры.

На гэты праект прэзідэнт паабяцаў выдаць NASA дадаткова 1,6 мільярда даляраў. У верасні таго ж года да праграмы далучылася Аўстралія.

У пачатку красавіка NASA расказала падрабязнасці Artemis. Прыдатная для жыцця рухомая платформа дазволіць здзяйсняць паездкі па Месяцы працягласцю да 45 дзён. Стала заселены модуль на паверхні спадарожніка Зямлі будзе змяшчаць адначасова да чатырох чалавек.

Калямесячная станцыя Gateway задумваецца як база для тых, хто не заняты непасрэдна ў даследаванні месячнай паверхні. Што тычыцца ўсюдыхода, то гэта рабатызаваны пілатаваны ровер з адкрытай кабінай - перасоўвацца ў ім трэба будзе ў скафандрах і на невялікія адлегласці.

Месяц таксама разглядаецца як трамплін для палётаў на Марс. У пачатку лютага Трамп папрасіў у Кангрэса выдзеліць грошы на праграму пілатаваных палётаў на Марс і Месяц.

«Каб наступным мужчынам і першай жанчынай на Месяцы сталі амерыканскія астранаўты і каб Амерыка была першай краінай, якая ўсталюе свой сцяг на Марсе», - заявіў ён.

7 красавіка выканаўчы сакратар Нацыянальнай касмічнай рады ЗША Скот Пэйс выступіў з тлумачэннем указа Трампа.

«Ён вызначае палітыку ЗША ў дачыненні да выведкі і выкарыстання касмічных рэсурсаў, уключаючы ваду і некаторыя карысныя выкапні, у мэтах стымулявання камерцыйнага асваення космасу», - сказаў Пэйс.

Чыноўнік адзначыў, што ўлады ЗША з гэтага часу сапраўды больш не ўважаюць космас агульным здабыткам чалавецтва, а будуць прытрымлівацца пастановы Кангрэсу ЗША ад 2015 года, згодна з якой амерыканскія кампаніі маюць неабмежаванае права на выведку, здабычу і выкарыстанне карысных выкапняў з космасу.

Амерыканскія экспэрты называлі пастанову Кангрэса ад 2015 года «гістарычнай вяхой», мяркуючы, што яго прыняцце дасць магчымасць камерцыйным кампаніям асвойваць космас, як у свой час быў асвоены Дзікі Захад.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках