26 красавiка 2024, Пятніца, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм Алега Сянцова «Насарог» перамог на конкурсе Польскага кінаінстытута

1
Фільм Алега Сянцова «Насарог» перамог на конкурсе Польскага кінаінстытута

Стужка распавядае пра 90-я ва Украіне.

Праект крымінальнай драмы «Насарог» украінскага рэжысёра Алега Сянцова перамог на конкурсе на фінансавую падтрымку ад Польскага кінаінстытута. Падрыхтоўку да здымак пачалі яшчэ ў 2013 годзе, але праз турэмнае зняволенне рэжысёра ў Расеі, фільм не быў скончаны, піша «Новое время».

«Насарог» - фільм пра 90-я ва Украіне. Паводле сюжэту, былы бандыт узгадва гісторыю свайго жыцця. З дзяцінства ён добра ведае, што трэба быць моцным і бязлітасным - толькі так можна атрымаць аўтарытэт і выжыць у 90-я. Бойкі, разборкі, забойствы, катаванні - сіла, жорсткасць і беспакаранасць ператвараюць яго ў бязлітаснага насарога. Жаданы ўзлёт становіцца падзеннем, у якім ён губляе сябе і сваю сям'ю. Зрэшты сустрэча з незнаёмцам дорыць шанец усё змяніць.

Фільм будзе стварацца ў капрадукцыі Украіны, Нямеччыны і Польшчы. Пачатак здымак запланаваны на верасень 2020 года.

«Польскія калегі падтрымлівалі мяне цягам многіх гадоў - як і ў інфармацыйным полі, падчас зняволення, так і ў агульнай вытворчасці стужкі «Нумары», якую я рэжысаваў дыстанцыйна. Я вельмі рады, што наша супрацоўніцтва прадаўжаецца, і атрыманае фінансаванне дасць мне магчымасць увасобіць задуму, якая нарадзілася яшчэ ў 2011 годзе», - пракаментаваў перамогу Сянцоў.

Алег Сянцоў - рэжысёр, пісьменнік, былы палітвязень і грамадскі актывіст. Міжнародная прэм'ера яго дэбютнага фільма «Гамер» (2011) адбылася на Ратэрдамскім кінафестывалі. У траўні 2014 пасля анэксіі Крыма Расеяй Сянцова затрымала ФСБ і вывезла ў Маскву. Нягледзячы на адсутнасць доказаў, яго прысудзілі да 20 гадоў калоніі. 7 верасня 2019 ён быў вызвалены ў рамках абмену паміж Расеяй і Украінай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках