29 красавiка 2024, панядзелак, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вясна ў Беларусі будзе на адзін градус цяплейшая, чым зазвычай

1
Вясна ў Беларусі будзе на адзін градус цяплейшая, чым зазвычай

Сярэдняя тэмпература паветра ўвесну складзе 6,9 градусаў.

Тэмпература паветра ў Беларусі ўвесну 2020 года, як чакаецца, будзе на 0,5-1 градус вышэйшая за кліматычную норму, паведаміла намесніца начальніка ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" Святлана Кузьміч, піша novychas.by.

«Згодна з прагнозам, які апублікаваў на сваім сайце Паўночнаеўрапейскі кліматычны цэнтр СМА, у сакавіку-красавіку ў Беларусі тэмпература паветра чакаецца на 0,5-1 градус вышэйшая за кліматычную норму. Колькасць ападкаў на большай частцы тэрыторыі ў сярэднім за месяц - блізу норма. А на паўднёвым захадзе ніжэйшая за кліматычную норму», - расказала Кузьміч на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Яна нагадала, што зазвычай сярэдняя тэмпература паветра ў Беларусі ўвесну складае 6,9 градусаў: у сакавіку +6,02, у красавіку +7,3, у траўні +13. За сэзон у сярэднім выпадае 137 мм ападкаў, з іх на сакавік і красавік прыпадае па 39 мм, у траўні - 59 мм.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках