Беларускія чыноўнікі пакрыўдзіліся на Кітай
13- 29.04.2024, 10:56
- 9,764
Пекін становіцца сур'ёзным канкурэнтам для Менска.
Рост экспарту ў Расею тармозяць самі прадпрыемствы, якія недастаткова актыўна займаюцца сэрвісам і прасоўваннем. Аб такіх недапрацоўках звычайна інфармуе КДК, паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Аляксандр Ягораў у тэлеінтэрв'ю.
Таксама адной з асноўных прычын, праз якую рост экспарту ў РФ - больш за 50% паставак за мяжу - замарудзіўся, стала канкурэнцыя з боку Кітая.
Раней на Пекін скардзіўся міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік.
Паводле ягоных слоў, Кітай летась увёз у Расею больш за 12 тысяч трактароў. Рагожнік дадаў, што такая ж тэндэнцыя назіраецца і з іншай прадукцыяй:
— Усё, што да групы лядоўняў і маразільняў, сітуацыя вельмі падобная. Задача, якая ставіцца, - гэта не толькі пашырэнне наменклатуры, але і павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці гэтай прадукцыі.