16 траўня 2024, Чацвер, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Украінцы стрэлам з самалёта збілі «Арлана»

Forbes: Украінцы стрэлам з самалёта збілі «Арлана»

Гэта вельмі складаны спосаб барацьбы з БПЛА.

Украінскі стралок збіў расейскі дрон з борта шрубавага самалёта. Гэты метад складаны, але танны.

Як піша Forbes, на полі бою вярнулася павольная тактыка паветраных баёў часоў Першай сусветнай вайны. Тады шрубавыя самалёты не мелі пярэдніх кулямётаў. Таму пілоты, а часцей другія пілоты, цэліліся з пісталетаў або вінтовак у варожыя самалёты.

Больш за стагоддзе праз агонь са стралковай зброі з задніх сядзенняў шрубавых самалётаў зноў выкарыстоўаюць. На мінулым тыдні стралак у вучэбна-трэнірнгавым самалёце Як-52 узору 1970-х гадоў, які належыць украінскаму валанцёрскаму аэраклубу, зладзіў бой з расейскім беспілотнікам «Арлан» над поўднем Украіны, збіўшы беспілотнік коштам 100 000 даляраў.

«Гэта не першы выпадак на фронце ва Украіне аднаўляюць тактыку і тэхналогіі Першай сусветнай вайны. Акопная вайна вяртаецца. Гэтак жа «танкі-чарапахі» і кулямёты «Максім». Але паветраны бой «стралок супраць беспілотніка» можа быць самым драматычным прыкладам сучаснай вайны, якая разгортваецца ў жорсткіх умовах украінскага канфлікту», - піша выданне.

Атаку знялі з зямлі і ў паветры. На відэа 1,5-тонны самалёт кружыць вакол «Арлана», чутныя стрэлы, пашкоджаны дрон падае пад сваім аўтаматычна раскрытым парашутам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках