28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна беларуска памерла пасля адпачынку ў Егіпце

20
Яшчэ адна беларуска памерла пасля адпачынку ў Егіпце

У цяжкім стане турыстку даставілі на хуткай проста з самалёта ў рэанімацыю.

У гомельскай лякарні вечарам 23 лютага памерла 47-гадовая жанчына, жыхарка Магілёва. Раніцай таго ж дня яна прыляцела з адпачынку ў Егіпце, піша tut.by.

На відэа, якое ў рэдакцыю парталу даслаў чытач Мікіта, відаць, як з самалёта «Белавія» лекары хуткай выносяць на насілках хворую. Гэта відэа Мікіта зняў учора ўдзень, а 12.15, у гомельскім аэрапорце падчас прылёту рэйса Хургада - Гомель. На гэтым жа борце Мікіта праз нейкі час паляцеў у Хургаду.

«Як толькі самалёт прызямліўся, адразу ж прыляцела хуткая, лекары на 15 хвілін забеглі ў самалёт, вельмі мітусіліся работнікі аэрапорта, а потым з самалёта на насілках вынеслі чалавека, захутанага ў чорнае, пагрузілі ў хуткую і з мігалкамі хутка з'ехалі», - распавядае відавочца.

У аэрапорце «Гомель» пацвердзілі, што 23 лютага адной з пасажырак падчас палёту стала дрэнна. Адразу пасля прызямлення самалёта жанчыну шпіталізавалі.

Нагадаем, усяго ў 2019 года ў Егіпце памерлі 11 турыстаў з Беларусі, з канца кастрычніка мінулага года на адпачынку і адразу пасля яго памерлі ўжо шэсць чалавек з нашай краіны. Прычыны смерці розныя. У лістападзе 2019 высветлілася, што пасля адпачынку ў Шарм-эль-Шэйху загінулі муж і жонка - ад вострага атручвання невядомым ядам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках