У Эстоніі старшыня гарадскога сходу папрасіў знізіць яму заробак
2- 21.02.2020, 15:37
- 6,532
Аарэ Аб’яртэл уважае несправядлівым атрымліваць высокі заробак.
Старшыня гарадскога сходу Нарва-Іыэсуу Аарэ Аб’яртэл папрасіў знізіць яму заробак з 2000 еўраў да 1100 еўраў, паведамляе rus.err.ee.
Старшыня ўважае за несправядлівасць атрымліваць высокі заробак, бо ён працуе яшчэ і ў муніцыпальнай фірме KA Vaiko AS, дзе займае пасаду адміністрацыйнага дырэктара.
Дэпутаты гарадскога сходу Нарва-Іыэсуу 26 лютага разгледзяць прапанову знізіць заробак старшыні.
Аарэ Аб’яртэл з 2011 года знаходзіцца ў Сацыял-дэмакратычнай партыі. На муніцыпальных выбарах 2017 года набраў 86 галасоў паводле спісу Цэнтрысцкай партыі. Пасля выбараў перайшоў на бок фракцыі «Агульны дом», якая перамагла.