26 красавiка 2024, Пятніца, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія заводы запрацавалі ў 3,5 разы менш, чым летась

5
Беларускія заводы запрацавалі ў 3,5 разы менш, чым летась

Страйкі наблізяць крах рэжыму Лукашэнкі.

«Радыё Свабода» высветліла, што беларускія заводы запрацавалі ў некалькі разоў менш, чым летась. А вось колькі грошай страціць эканоміка, калі заводы спыняцца цалкам.

Так, «Гродна-Азот» за мінулы год запрацаваў 82,3 мільёна рублёў. Гэта па 331 тысяч рублёў кожны дзень (улічваюцца ўсе працоўныя дні). Столькі ж страціць эканоміка, калі завод прастаіць хоць бы дзень - і гэта без уліку дарагой працэдуры запуску вытворчасці пасля спынення.

Чысты прыбытак усіх прамысловых прадпрыемстваў Беларусі са студзеня да жніўня склаў 1,4 мільярда рублёў. Гэта ў 3,4 раза менш чым за такі ж перыяд летась. Пры гэтым вырасла і колькасць стратных прадпрыемстваў: летась іх было 310, а ў гэтым - 364.

За 8 месяцаў гэтага 2020 года ўсе прадпрыемствы зарабляюць у працоўны дзень толькі 7,6 мільёна рублёў. Такім чынам, столькі ж страціла б эканоміка за кожны дзень прастою, калі б усе заводы спыніліся.

Пакуль што толькі два буйныя прадпрыемствы апублікавалі справаздачы пра прыбытак і страты гэтага года.

МТЗ за студзень-чэрвень атрымаў 53,5 мільёна рублёў страты – летась за гэты ж перыяд быў прыбытак у 34,9 мільёна рублёў.

БМЗ першае паўгоддзе працаваў з прыбыткам у 33 тысячы рублёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках