Лукашэнкаўскі карнік наглядна паказаў, як выглядае дэфармацыя асобы
71- 20.10.2020, 9:02
- 95,583
Відэафакт.
У сацыяльных сетках учора з’явіўся папулярны ролік з акцый пратэсту, да якога дадалі музыку з файтынгу (жанр відэагульняў, якія імітуюць адзінаборствы) Mortal Kombat.
Belarus Mortal Combat pic.twitter.com/j9Xf6lo9Sv
— vidosyandvidosy (@vidosyandvidosy) October 16, 2020
Як удалося высветліць, падзеі на відэа адбываліся ў горадзе Магілёў яшчэ 9 жніўня - у дзень пасля выбараў прэзідэнта.
Пасля закрыцця участковых выбарчых камісій а 20:00 на плошчы каля гандлёвага цэнтра «Атрыум» пачалі збірацца людзі. Затым там з'явілася прыкладна паўсотні чалавек у чорнай форме і пачалі затрымліваць людзей па адным - у асноўным мужчын.
Адно з затрыманняў і стала родапачынальнікам гэтага відэамэма пра «бескантактавы бой» беларускага сілавіка.