18 траўня 2024, Субота, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы і Віцебску пачаліся страйкі таксістаў

25
У Воршы і Віцебску пачаліся страйкі таксістаў

Кіроўцы абвясцілі страйк і адмаўляюцца працаваць.

Кіроўцы «Яндэкс Таксі» ў Воршы зладзілі страйк у мэтах павелічэння заробку, паведамляе orsha.eu.

Сёння, 31 студзеня з самай раніцы праходзіць сход кіроўцаў таго самага «Яндэкс Таксі» каля лядовай арэны. Кіроўцы абвясцілі страйк і адмаўляюцца працаваць, са слоў мітынгоўцаў зразумела, выстаяць яны сабраліся цэлы дзень. А ўсё таму, што імкліва пачаў падаць гарантаваны дзённы заробак у кіроўцаў. Да 10 гадзін раніцы даволі шмат чалавек сабралася блізу 50, уся паркоўка паблізу лядовай арэны застаўленая аўтамабілямі. Магчыма, гэта яшчэ не мяжа, і да вечара ўсе кіроўцы збяруцца. Як паведамляецца, аналагічная акцыя пратэсту праходзіць і ў Віцебску.

Што цяпер адбываецца ля лядовай арэны можаце назіраць на відэа.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках