4 траўня 2024, Субота, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія адказала на ультыматум ЕЗ што да Brexit

1
Вялікая Брытанія адказала на ультыматум ЕЗ што да Brexit

Лондан выслаў у Брусэль канфідэнцыйныя дакументы, якія адлюстроўваюць ідэі для выхаду з ЕЗ.

Вялікая Брытанія прадставіла Еўразвязу пісьмовыя дакументы з прапановамі для выхаду з тупіка што да Brexit.

Пра гэта паведамляе «Новое время» са спасылкай на Sky News.

Прадстаўнік урада Вялікай Брытаніі пацвердзіў, што «канфідэнцыйныя тэхнічныя неафіцыйныя дакументы, якія адлюстроўваюць ідэі, прапанаваныя Вялікай Брытаніяй», адправілі ў Брусэль.

Аднак, з ягоных слоў, яны пададуць афіцыйныя пісьмовыя прапановы, калі будуць гатовыя, «а не ў адпаведнасці са штучным дэдлайнам, і калі ЕЗ дасць зразумець, што будзе канструктыўна імі займацца для замены бэкстопа».

Нагадаем, што ЕЗ выставіў ультыматум прэм'ер-міністру Вялікай Брытаніі Борысу Джонсану: падаць свае прапановы аб Brexit да канца верасня або рыхтавацца да «жорсткага» выхаду з ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках