26 красавiка 2024, Пятніца, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вызначылі самую рэлаксацыйную песню ў свеце

13
Навукоўцы вызначылі самую рэлаксацыйную песню ў свеце

Гэтая песня здольная супакоіць пацыентаў так жа, як і медыцынскія прэпараты.

Навукоўцы высветлілі, што праслухоўванне «найбольш рэлаксацыйнай песні ў свеце» перад аперацыяй здольнае супакоіць пацыентаў так жа, як медыцынскія прэпараты, паведамляе BBC.

Песня, пра якую ідзе гаворка, была напісаная для таго, каб зніжаць пачуццё трывогі, крывяны ціск і сардэчны рытм.

Падчас даследавання, якое праводзілася з удзелам 157 добраахвотнікаў, яна паказала такія ж вынікі, як седатыўныя сродкі. Зрэшты, удзельнікі эксперыменту заявілі, што аддалі б перавагу іншай музыцы.

Са слоў даследнікаў з Універсітэта Пенсільваніі, у далейшым яны плануюць такім жа чынам пратэставаць і іншыя тыпы музыкі, каб зразумець, як гэта паўплывае на стан пацыентаў.

Падчас эксперыменту добраахвотнікам давалі прэпарат мідазалам або ўключалі для іх песню Weightless брытанскага эмбіент-гурта Marconi Union.

Вось, як гучыць гэтая кампазіцыя:

Нарэшце высветлілася, што пачуццё трывогі ў абодвух выпадках памяншалася да падобнага ўзроўню.

Стрэс і пачуццё трывогі перад аперацыяй можа дрэнна паўплываць на аднаўленне пацыента, бо ў арганізме выпрацоўваюцца гармоны стрэсу.

Пры гэтым, кажуць даследнікі, адным з мінусаў медыцынскіх прэпаратаў з'яўляецца тое, што яны маюць пабочныя эфекты і пацыенты павінны правярацца ў лекараў.

З музыкай усё наадварот, адзначаюць навукоўцы. Да таго ж, у адрозненне ад лекаў, яна амаль нічога не каштуюць.

«Музыка актывізуе зоны мозгу, якія адказваюць за эмоцыі, сістэму ўзнагароджанняў і шляхі задавальнення. Гэта азначае, што пацыенты застаюцца «ў сваім уласным свеце», адчуваюць сябе максімальна камфортна і прадаўжаюць кантраляваць сітуацыю», - кажа адна з аўтарак даследавання лекарка Віна Граф.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках