19 красавiка 2024, Пятніца, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Віцебск уразіў цёплай сустрэчай

2
Яўген Афнагель: Віцебск уразіў цёплай сустрэчай

На сустрэчу з лідарамі БНК прыйшлі больш за 80 чалавек.

Лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікола Статкевіч і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель правялі 26 чэрвеня сустрэчу з жыхарамі Віцебска.

Пра падрабязнасці сустрэчы Яўген Афнагель напісаў у «Фэйсбуку»:

«Віцебск уразіў цёплай сустрэчай, новымі тварамі і разбурэннем стэрэатыпаў пра “прарасейскі ўсход Беларусі”.

Нягледзячы на спякоту і невялікую залу, прыйшло больш за 80 чалавек. Амаль усе – людзі, якія не належалі ні да якіх палітычных арганізацый. Сустрэча доўжылася тры гадзіны, але, на жаль, не паспелі адказаць на ўсе пытанні. Абмяркоўвалі працэс змены ўлады – вулічныя пратэсты, іх падрыхтоўку і формы, унёсак, які можа зрабіць у іх арганізацыю кожны чалавек.

З цікавых момантаў – шэраг удзельнікаў прапанавалі фінансавую дапамогу для падтрымкі дзейнасці. Дзякуй!

Адразу пасля заканчэння сустрэчы на прапанову з залы правялі сход, каб прыняць у склад БНК новых людзей – далучыліся блізу 40 чалавек, вызначылі галоўныя кірункі працы на найбліжэйшы час і адказных за іх».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках