У Магілёве пройдзе сустрэча з Мікалаем Статкевічам
2- 27.05.2019, 12:11
- 14,608

На сустрэчы будзе абмеркаваная сітуацыя ў краіне. Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.
У сераду 29 траўня ў Магілёве адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паведамляе прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.
Пачатак сустрэчы - а 18.30 на адрасе: завулак Чкалава, 16, цэнтр «Кола».
На сустрэчы будзе абмеркаваная сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у якім апынулася Беларусь.
Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.