27 красавiка 2024, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастанова Зяленскага аб роспуску Рады абскарджаная ў Канстытуцыйным судзе Украіны

59
Пастанова Зяленскага аб роспуску Рады абскарджаная ў Канстытуцыйным судзе Украіны
ФОТА: LIGA.NET

Прадстаўленне ўнесла фракцыя «Народны фронт».

Ва Украіне народныя дэпутаты з «Народнага фронту» ўнеслі ў Канстытуцыйны суд прадстаўленне аб неканстытуцыйнасці пастановы аб датэрміновым роспуску Рады і датэрміновых выбарах у парламент.

Пра гэта паведаміў першы намеснік кіраўніка фракцыі Андрэй Цецярук.

«Мы назіраем ва ўказе прэзідэнта наўпроставае відавочнае парушэнне прынцыпу вяршэнства права, закладзенага ў Канстытуцыі. Мы бачым у гэтым спробу, карыстаючыся палітычнай мэтазгоднасцю, выкарыстоўваць права як дышаль, што недапушчальна ў дэмакратычных дзяржавах», - сказаў ён.

Цецярук растлумачыў, што кааліцыя ў Вярхоўнай Радзе была створаная ў адпаведнасці з заканадаўствам і спыніла сваё існаванне 17 траўня 2019 года, калі было абвешчана аб выхадзе фракцыі НФ з кааліцыі.

На думку дэпутатаў гэтай фракцыі, менавіта з гэтага дня пачаўся адлік для 30 дзённага тэрміну для фармавання новай кааліцыі ў парламенце.

З ягоных слоў, нардэпы просяць суд даць прававую ацэнку дзейнасці прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Народны дэпутат ад НФ Ігар Аляксееў дадаў, што паводле працэдуры суд неадкладна павінен вызначыць суддзю для разгляду гэтага прадстаўлення, а затым разгледзець справу па сутнасці.

«Мы разлічваем, што суд не будзе зацягваць з разглядам гэтай справы - мы папрасілі разгледзець у межах месячнага тэрміну», - падкрэсліў ён.

Ініцыятыву НФ падтрымалі 62 парламентарыі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках