2 траўня 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трагедыя ў Стоўбцах: школьнік прызнаў сваю віну часткова

Трагедыя ў Стоўбцах: школьнік прызнаў сваю віну часткова
ФОТА: МІКІТА НЕДАВЕРКАЎ

Падлетак усведамляў злачынны характар сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі.

15-гадоваму школьніку са Стоўбцаў выстаўленае абвінавачанне ў забойстве двух людзей і замаху на яшчэ двух. Ён часткова прызнаў сваю віну, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб трагедыі ў СШ №2 горада Стоўбцы. Ужо ёсць папярэднія звесткі, але так пакуль застаецца невядомым галоўнае - матыў.

«Паводле высновы комплекснай стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспэртызы, праведзенай Дзяржкамітэтам судэкспэртыз у дачыненні да падлетка, ён усведамляў злачынны характар сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі», - распавялі ва ўстанове.

Акрамя таго, абвешчана, што падлетак прызнаў сваю віну часткова. Ён усё яшчэ знаходзіцца пад вартай. У справе разбіраюцца супрацоўнікі Галоўнай следчай ўправы СК.

Школьніку ўжо выстаўленае абвінавачванне паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

- забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх намераў (ч.2 арт.139 КК);

- замах на забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх намераў (ч.1 арт.14 ч. 2 арт. 139 КК).

Нагадаем, раніцай 11 лютага вучань 10-га класа СШ № 2 у Стоўбцах учыніў напад з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку загінулі педагог і старшакласнік, яшчэ два школьнікі былі шпіталізаваныя.

Падазраванага затрымалі праз дзве гадзіны супрацоўнікі міліцыі і АМАПу. Былі распачатыя дзве крымінальныя справы - паводле ч. 2 арт. 139 (Забойства) і паводле ч.1 арт.14 (Замах на забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Згодна з вынікамі медыцынскага агляду, падазраваны не знаходзіўся ні ў стане алкагольнага ап'янення, ні пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 11 лютага ў Столбцах вучань 10-га класа сярэдняй школы №2 напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў. Два чалавекі ад атрыманых траўмаў памерлі, яшчэ двое атрымалі цяжкія раны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках