17 траўня 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тэль-Авіве мужчына спрабаваў напасці на картэж Нетаньяху

У Тэль-Авіве мужчына спрабаваў напасці на картэж Нетаньяху

Нападніка затрымалі.

Ізраільскія паліцыянты сёння, 2 траўня, затрымалі 58-гадовага мужчыну, які спрабаваў напасці на картэж прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху.

Пра гэта паведамляе ynet.

Як піша выданне, 58-гадовы мужчына ехаў на аўтамабілі паралельна картэжу Нетаньяху. Ён махаў рукамі і крычаў, спрабуючы наблізіцца да картэжу. Яго спынілі ахоўнікі прэм'ера і паліцыянты, якія знаходзіліся там.

Цяпер мужчыну падазраюць у спробе нападу на картэж Нетаньяху. Яго ўжо даставілі ў паліцэйскі пастарунак.

Адзначым, што гэта не першая спроба напасці на прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху. Так, у 2018 годзе служба бяспекі краіны затрымала тэрарыстаў, якія рыхтавалі замах на кіраўніка ізраільскага ўраду.

Акрамя Нетаньяху, зламыснікі таксама хацелі напасці на тады яшчэ мэра Іерусаліма Ніра Барката (цяпер ён міністр эканомікі і прамысловасці Ізраіля), а таксама на амбасаду ЗША ў Ізраілі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках