Макрон пацвердзіў магчымасць адпраўкі войскаў ва Украіну
26- 2.05.2024, 19:10
- 14,192
Кіеў павінен будзе афіцыйна звярнуцца да Парыжа.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у інтэрв'ю The Economist пацвердзіў намер паслаць салдат ва Украіну.
"Як я ўжо сказаў, я нічога не выключаю", - адказаў ён на адпаведнае пытанне журналіста, падкрэсліўшы аднак, што не будзе даваць поўнай яснасці аб сваіх планах, каб не аслабіць Францыю.
Ён падкрэслівае, што ўвод войскаў ва Украіну будзе магчымы ў выпадку адпаведнай просьбы Кіева.
Макарон таксама дадаў, што Парыж працягне адпраўляць Кіеву сродкі для баявых дзеянняў.
Раней Макрон казаў, што заходнія краіны вывучаюць магчымасць адпраўкі войскаў ва Украіну.