26 красавiка 2024, Пятніца, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначаная асоба нападніка на мосце ў Лондане

Вызначаная асоба нападніка на мосце ў Лондане
ФОТА: ЕРА

Ён раней адбываў пакаранне за тэрарызм.

Скотланд-Ярд вызначыў асобу мужчыны, які ўчыніў тэракт на Лонданскім мосце 29 лістапада. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце паліцыі брытанскай сталіцы (пераклад – gordonua.com).

"У гэты момант мы можам пацвердзіць асобу нападніка – гэта 28-гадовы Усман Хан, які жыў у раёне Стафардшыра. Цяпер паліцыянты праводзяць ператрусы на адрасе ў Стафардшыры", – адзначылі ў паліцыі.

У 2012 годзе Хан быў асуджаны за тэрарызм. Ён адбываў пакаранне ў турме, выйшаў на свабоду датэрмінова ў 2018 годзе.

"На жаль, два чалавекі – мужчына і жанчына – былі забітыя падчас нападу. Тры іншыя – мужчына і дзве жанчыны – таксама атрымалі раненні і застаюцца ў лякарні", – дадалі ў Скотланд-Ярдзе.

Днём 29 лістапада мужчына з нажом напаў на мінакоў. Праваахоўнікам давялося стрэліць у яго перад затрыманнем. Ён памёр на месцы здарэння. На целе нападніка быў замацаваны муляж выбухоўкі.

Паводле звестак Sky News, зламыснік меў сувязі з ісламісцкімі тэрарыстычнымі групоўкамі (меркавана, з "Ісламскай дзяржавай" або "Аль-Каідай").

Праваахоўнікі адзначылі "незвычайную смеласць" мінакоў, якія змагаліся са злачынцам і спрабавалі адабраць у яго зброю.

Газета The Telegraph апублікавала ў YouTube відэа, на якім відаць, як мінакі спрабавалі абясшкодзіць нападніка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках