26 красавiка 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы рэцэпт ідэальнага кактэйлю ад пахмелля

14
Названы рэцэпт ідэальнага кактэйлю ад пахмелля
Фота: The Drinks Business

Як лягчэй перажыць наступствы папярэдніх пагулянак з алкаголем?

Даследаванне правялі навукоўцы індыйскага Інстытута хімічнай тэхналогіі ў Мумбаі, якія шукалі аптымальны сродак для палягчэння наступстваў пахмелля. У выніку былі знойдзеныя прадукты, якія дазваляюць хутчэй аднавіцца пасля значнага ўжывання алкаголю, паведамляе «Папулярная механіка» са спасылкай на The Daily Mail.

Нягледзячы на тое, што ступень ап'янення залежыць ад таго, што піў чалавек, генетычных асаблівасцяў ягонага арганізма і хуткасці расшчаплення алкаголю, спецыялісты пад кіраўніцтвам доктара Шрадха Шрынівасан здалелі знайсці тое, што дапамагае палегчыць наступствы піцця алкаголю. У лік выратавальных прадуктаў увайшлі груша, лайм, какосавае малако, сыр, памідоры і гуркі.

Каб змяшаць гэтыя кампаненты разам і захаваць прымальны смак, з дапамогай групы з 15 ахвотнікаў была знойдзена аптымальная рэцэптура кактэйлю, які складаецца на 65% з ігрушы, на 25% з лайму і на 10% з какосавага малака. Таксама дзейсныя супраць пахмелля імберац, фінікі, какава, абястлушчаныя вяршкі (маслёнка) і пшаніца. Усе гэтыя прадукты дазваляюць зрабіць больш дзейснымі ў барацьбе з ацэтальдэгідам прыродныя фэрмэнты алкагольдэгідрагеназа (АДГ) у пячонцы і альдэгіддэгідрагеназа (АЛДГ), выяўленыя ў пячонцы, нырках і лёгкіх.

Да ліку прадуктаў, якія не дапамагаюць пазбавіцца ад наступстваў піцця алкаголю, аўтары даследавання залічылі малако, авёс, арахіс, проса, кукурузу, перац, гваздзіку, мускатны арэх, кмен, цынамон, яйкі, вітамін С і каву. Нэйтральна на пахмелле дзейнічаюць чорны вінаград, агрэст, часнок, каляндра.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках