Колькі беларусы будуць адпачываць у лістападзе
10- 6.10.2019, 22:27
- 31,815
Нас чакаюць чатыры выходныя запар.
Беларусаў чакаюць вялікія выходныя ў пачатку лістапада – 4 дні. Гэта звязана з 7 лістапада і пераносам працоўнага дня, які прыйшоўся на 8 лістапада, піша сайт myfin.by.
Працоўны дзень з пятніцы 8 лістапада пераносіцца на суботу 16 лістапада.
У выніку выходнымі будуць чатыры дні запар: 7 лістапада і 8, 9, 10 лістапада.
Гэтыя пераносы раней былі зацверджаныя пастановай Савета міністраў №906 ад 15 снежня 2018 года.