4 траўня 2024, Субота, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя і КНДР уклалі ядзерную ўгоду

1
Паўднёвая Карэя і КНДР уклалі ядзерную ўгоду

Кіраўнікі дзвюх краін падпісалі супольную заяву аб дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы.

Лідары Паўночнай і Паўднёвай Карэй падпісалі пагадненне аб дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы. Пра гэта паведамляе ВВС.

КНДР абавязалася закрыць і дэмантаваць выпрабавальны палігон Тончхан-ні і больш не выкарыстоўваць ракетны пускавы комплекс. Спыненне дзейнасці палігона павінны засведчыць міжнародныя інспектары.

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын таксама не выключае, што ў абмен на саступкі з боку ЗША, можа разгледзець як варыянт закрыццё ядзернага навукова-даследчага цэнтра ў Ёнбэне.

Кіраўнік КНДР назваў дамову "скачком наперад" да ваеннага міру на паўвыспе.

18 верасня ўпершыню за 11 гадоў прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін з жонкай прыбыў з афіцыйным візітам у КНДР. Саміт будзе доўжыцца тры дні.

У канцы траўня КНДР ўрачыста і "на камеры" ліквідавала і без таго шмат у чым нерабочы ядзерны палігон Пхунгеры. 12 чэрвеня 2018 года Трамп і Кім сустрэліся на гістарычным саміце ў Сінгапуры, падпісаўшы дакумент аб дэнуклеарызацыі КНДР пад гарантыі ЗША цягам 2,5 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках