29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы крок да незалежнасці - скасаванне акупацыйнай адміністрацыі

12
Першы крок да незалежнасці - скасаванне акупацыйнай адміністрацыі
Фота: bymedia

Пакуль выбар яшчэ ёсць.

А чаму ўсе так перапалохаліся праз заяву Мядзведзева пра адзіную валюту? Словы расейскага прэм'ера - лагічнае прадаўжэнне таго, што рабіў Лукашэнка з самага пачатку свайго кіравання. Ці не ён падпісаў ў 1999 годзе дамову аб стварэнні «саюзнай дзяржавы»? Артыкул 13 гэтага дакумента проста кажа пра наяўнасць адзінай валюты, піша Telegram-канал «Баста».

Цягам усяго свайго кіравання дыктатар паслядоўна знішчаў усё, што сведчыла аб незалежнасці Беларусі. Забароненыя нацыянальная сімволіка, загнаныя ў гета мова і культура. Колькасць беларускіх школ не супастаўная нават з часам БССР. Мы вымушаныя глядзець расейскую тэлевізію, слухаць расейскае радыё, а ўлічваючы ціск на незалежныя сайты, неўзабаве і ў інтэрнэце застанёмся без выбару.

Незалежнай Беларусі ўжо даўно няма. Гэта ілюзія, створаная Крамлём і акупацыйнай адміністрацыяй. А для многіх - яшчэ і самападман для апраўдання ўласнага гультайства і баязлівасці. Некаторыя СМІ, палітолагі, грамадскія дзеячы цяпер зноў спрабуюць выдаць дыктатара, галоўнага вінаватага ліквідацыі незалежнасці Беларусі, за яе абаронцу, ведаючы, што гэта хлусня. Таму і накінуліся на Мядзведзева.

Горкая праўда ўсё ж лепей, чым самападман. Нам трэба разумець, што незалежнасць Беларусі яшчэ трэба будзе здабываць. За яе трэба будзе змагацца. У найлепшым выпадку - мірна, на вуліцах і плошчах. У найгоршым - так, як гэта рабілі нашы продкі, як цяпер змагаюцца ўкраінцы. Пакуль выбар яшчэ ёсць.

Нашы ворагі падтрымліваюць ілюзію незалежнасці, бо ведаюць, што колькасць патрыётаў расце з кожным днём. Нас дастаткова шмат, і яны асцерагаюцца моманту, які непазбежна надыдзе - калі беларусы пачнуць змагацца за сваю краіну. Першы крок для здабыцця незалежнасці - скасаванне акупацыйнай адміністрацыі на чале з Лукашэнкам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках