26 лiстапада 2024, aўторак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джо Байдэн: Кошт агрэсіі РФ павінны вырасці

4
Джо Байдэн: Кошт агрэсіі РФ павінны вырасці

Віцэ-прэзідэнт ЗША паабяцаў дамагацца ўзмацнення міжнароднага ціску на Расею ў сувязі з узмацненнем вайсковых дзеянняў на ўсходзе Украіны.

Пра гэта Джо Байдэн заявіў у тэлефоннай размове з Пятром Парашэнкам.

Пра гэта, паведамляе Цензор.нет са спасылкай на прэс-службу Белага дома.

«Віцэ-прэзідэнт і прэзідэнт Парашэнка выказалі сур'ёзную занепакоенасць праз непавагу Расеі да сваіх абавязанняў згодна з вераснёўскімі менскімі пагадненнямі і аднабаковую эскалацыю канфлікту і пагадзіліся працаваць з міжнароднымі партнёрамі для таго, каб для Расеі павышаўся кошт яе агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны», - сказана ў паведамленні.

Байдэн таксама асудзіў атакі і гвалт ва ўсходняй Украіне, зладжаныя прарасейскімі тэрарыстамі, якія пачалі наступ на розныя гарады рэгіёну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках