26 лiстапада 2024, aўторак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Рубцоў: Апазіцыя павінна выставіць умовы рэжыму Лукашэнкі

28
Юры Рубцоў: Апазіцыя павінна выставіць умовы рэжыму Лукашэнкі

Палітвязень звярнуўся да беларусаў.

У сваім аўдыязвароце Юры Рубцоў, які адбывае пакаранне паводле палітычна матываванай пастанове суда на хіміі ў пасёлку Куплін Пружанскага раёна, паведаміў, што разгледзеў дзеянні палітычных сілаў у Беларусі ў папярэднія гады. Галоўным напрамкам барацьбы ў 2015 годзе, на ягоны погляд, з'яўляецца байкот выбараў, піша eurobelarus.info.

"Неабходна выстаўляць ўмовы рэжыму. І толькі пасля выканання гэтых умоў, апазіцыя можа ўдзельнічаць у выбарах", - перакананы Юры Рубцоў.

Сярод патрабаванняў, якія, на думку палітвязня, апазіцыя павінна вылучыць уладам, свабодны доступ да тэлевізійнага эфіру, скасаванне працоўных кантрактаў, змены ў Выбарчым кодэксе краіны, якія гарантавалі б празрысты падлік галасоў.

Нагадаем, 6 кастрычніка 2014 года суддзя Цэнтральнага раёна Менска Наталля Вайцяховіч пакарала Рубцова да «хіміі» тэрмінам 2,5 года, год адразу скарацілі паводле амністыі. Праваабаронцы заўважалі, што судовы працэс паводле справы Рубцова праходзіў са шматлікімі парушэннямі і што сапраўднай прычынай пераследу Рубцова стала ягоная палітычная актыўнасць. Пасля абвяшчэння прысуду праваабарончы цэнтр "Вясна" прызнаў Юрыя Рубцова палітычным зняволеным. Цяпер Рубцоў адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна, адкуль і перадаў свой зварот.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках