27 лiстапада 2024, Серада, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяты дзень сухой галадоўкі Максіма Вінярскага

6
Пяты дзень сухой галадоўкі Максіма Вінярскага

У каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» у турме паднялася тэмпература.

Пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Юлія Сцяпанава.

Максім Вінярскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 22 красавіка ў Менску на выхадзе з гандлёвага цэнтра «Карона». Актывісту заявілі, што ён «падобны на чалавека, які знаходзіцца ў вышуку», аднак ужо ў аддзяленні міліцыі яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам праваахоўных органаў і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. У той жа дзень суддзя Фрунзенскага суда Менска Людміла Лапо прызнала Вінярскага вінаватым і прысудзіла да 12 сутак арышту.

Пад час суду Вінярскаму, у якога на той момант была вострая ангіна, стала дрэнна. Медыкі хуткай дапамогі, што прыбылі канстатавалі, што ён мае патрэбу ў шпіталізацыі, аднак міліцыянты заявілі, што адвязуць яго ў ЦІП. У адказ Вінярскі абвясціў сухую галадоўку, якую трымае да гэтага часу.

Са словаў Юліі Сцяпанавай, Вінярскі адчувае сябе дрэнна, у яго падвышаная тэмпература. Пра гэта ён паведаміў ёй у лісце.

«Усё, што рабілася ў дачыненні да мяне супрацоўнікамі МУС і Фрунзенскага суда, з'яўляецца правакацыяй, – гаворыцца ў лісце асуджанага. – Падобныя дзеянні недапушчальныя, і, калі не процідзейнічаць дадзенай «сістэме», то яны ніколі не спыняцца. Мае дзеянні прадуманыя і верныя, я ўпэўнены ў правільнасці занятай пазіцыі і разумею, чым дзеля яе ажыццяўлення часам даводзіцца ахвяраваць. Я ўпэўнены ў перамозе над сістэмай у дадзенай сітуацыі, так як амаль любы з наяўных варыянтаў развіцця падзей пакажа, чаго варты чалавек, здольны стаяць за свае перакананні».

25 красавіка Вінярскага наведала яго адвакат Вольга Безбародкіна. Яна пацвердзіла, што яе падабаронны працягвае сухую галадоўку. Пасля наведвання адвакат напісала скаргу на імя начальніка ЦІП ў сувязі з тым, што ў камеры, у якой сядзіць Вінярскі, няма лямпачкі і па вечарах немагчыма чытаць.

Актывіст звязвае сваё затрыманне з імкненнем уладаў не дапусціць яго ўдзелу ў «Чарнобыльскім шляху», традыцыйнай акцыі апазіцыі. Існуе рэальная пагроза таго, што ўлады не абмяжуюцца гэтым пакараннем і, як ужо бывала, знойдуць спосаб падоўжыць яго знаходжанне ў турме, каб не дапусціць яго знаходжання ў Менску падчас Чэмпіянату свету ў хакеі. Менавіта таму ён аб'явіў сухую галадоўку.

За апошні час Максім Вінярскі правёў у турме больш за 300 сутак, што сур'ёзна паўплывала на стан яго здароўя. Падчас апошняга затрымання супрацоўнікі міліцыі патрабавалі ад яго пакінуць Менск на час правядзення Чэмпіянату свету ў хакеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках