26 лiстапада 2024, aўторак, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч патрабуе закрыць Хартыю

89
Шуневіч патрабуе закрыць Хартыю

Кіраўнік МУС патрабуе з новага года цалкам заблакаваць сайт charter97.org на тэрыторыі Беларусі.

На падставе барацьбы з наркагандлем МУС прапануе забараніць доступ усіх інтэрнэт-карыстальнікаў да сайтаў, уключаных у спіс абмежаванага доступу.

Таксама прапануецца забараніць беларусам адкрываць ананімныя кашалькі ў электронных плацежных сістэмах.

Пра гэта ішла размова на нарадзе аб пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

На нарадзе абмяркоўвалася ўдасканаленне нарматыўна-прававой базы, якая дазволіла б больш аператыўна і дзейсна змагацца з наркапагрозай, і ў ліку мер барацьбы з наркагандлем МУС прапанавала скарэктаваць заканадаўства, звязанае з інтэрнэт-дзейнасцю.

У прыватнасці, на думку міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, патрабуецца забарона доступу ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў да сайтаў, уключаных у спіс абмежаванага доступу. Акрамя таго, МУС лічыць неабходным прапрацаваць пытанне аб забароне стварэння электронных кашалькоў у электронных аплатных сістэмах, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, без рэгістрацыі поўных установачных звестак уладальнікаў у банкаўскіх установах.

Нагадаем, сайт Хартыі'97 унесены ў спіс абмежаванага доступу вясной 2011 года. Зараз доступ да нашага сайта абмежаваны ў дзяржструктурах, установах адукацыі і культуры. Забарона доступу ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў да сайтаў, якiя ўключаныя ў спіс абмежаванага доступу, адрэжа charter97.org ад беларускай аўдыторыі і патрапіць на сайт можна будзе толькі праз проксі.

Мяркуецца, што змены ў заканадаўства будуць уведзеныя спецыяльным дэкрэтам з 1 студзеня 2015 года.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках