27 лiстапада 2024, Серада, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЖРЭА супраць Свабоднага тэатра

21

Улады прадоўжваюць прэсінг супраць Беларускага Свабоднага тэатра. На гэты раз праз жыллёва-эксплуатацыйныя службы.

Напярэдадні трыумфальных лонданскіх гастроляў Свабоднага тэатра ў прыватны дом, што арандуецца менеджэрам тэатра Святланай Сугака, некалькі разоў прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, каб, пад выглядам рэакцыі на скаргі суседзяў, перапісаць пашпартныя дадзеныя сяброў трупы і гледачоў. А адразу пасля вяртання з Вялікабрытаніі, Святлана атрымала позву з ЖРЭА Савецкага раёна Менска “па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні”.

Менеджэр Свабоднага тэатра пракаментавала charter97.org з'яўленне гэтай позвы: “Я не маю найменшага ўяўлення, аб якім правапарушэнні можа ісці гаворка. Усе міліцэйскія рэйды заканчваліся толькі тым, што перапісваліся пашпартныя дадзеныя тых людзей, якія знаходзіліся ў гэты момант у хаце, і ніякіх пратаколаў аб парушэннях не складалася. Калі гэта ініцыятыва жыллёвай службы, то хацелася б ведаць, у чым яе прадстаўнікі абвінавачваюць людзей, якія, нічога не парушаючы, знаходзяцца ў прыватным доме”.

У кіраўнікоў Свабоднага тэатра ёсць свая версія таго, што адбываецца. “Некалькі месяцаў таму мы пачалі міжнародную кампанію Give a Body Back, якая заклікае вярнуць целы забітых і пакараных; вызваліць палітвязняў і адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі. Сотням еўрапейскіх чыноўнікаў былі разасланыя пакеты для трупаў, лісты і звароты, на якія ў гэтыя дні мы пачалі атрымліваць афіцыйныя адказы. Падчас гастроляў Свабоднага тэатра ў Лондане, тысячы брытанцаў падпісалі звароты да кіраўніцтва Еўрасаюза аб выкананні гэтых патрабаванняў; ў дзясятках вядучых выданняў выйшлі матэрыялы аб тым, што адбываецца ў нашай краіне. Безумоўна, беларускія ўлады не могуць спакойна пераносіць, калі ім паказваюць на заганы і звяртаюцца па дапамогу ў іх выпраўленні да міжнародных структур”, - пракаментаваў сітуацыю Мікалай Халезін.

“Усе восем з паловай гадоў існавання сябры трупы Свабоднага тэатра знаходзяцца пад прэсінгам. Сёння мы ўжо можам скласці хрэстаматыю рэпрэсій, абапіраючыся толькі на ўласны вопыт. Зараз да пераследу тэатра далучылася яшчэ адна структура - жыллёва-эксплуатацыйная служба. Ствараецца адчуванне, што людзям, якія працуюць там, больш няма чым заняцца, акрамя як ціскам на Свабодны тэатр. Калі няма, тады няхай пройдуць па дамах, і спытаюць у жыхароў Савецкага раёна, ці ўсё ў парадку на даручаным ім участку. Упэўнены, яны пачуюць шмат цікавага ў свой адрас, і зусім не на тэатральную тэму”, - дадаў арт-дырэктар тэатра.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках