26 лiстапада 2024, aўторак, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Лукашэнку наўрад ці запросяць на форум «Усходняга партнёрства»

4
Раман Якаўлеўскі: Лукашэнку наўрад ці запросяць на форум «Усходняга партнёрства»

Цяжка выказаць здагадку, што беларускі кіраўнік, які застаецца персонай нон грата ў Еўропе, будзе афіцыйна запрошаны на форум у Вільню.

Беларускія ўлады праводзяць зандаж рэакцыі Еўразвязу ці намякаюць на гатоўнасць байкатаваць саміт «Усходняга партнёрства». Менавіта так ацэньвае палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі заяву беларускага амбасадара ў Германіі.

У інтэрв'ю udf.by палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі распавёў пра тое, ці магчыма імянное запрашэнне Лукашэнкі ў Вільню.

«Такая заява, калі застаюцца палітвязні, гучыць больш чым няпэўна і заўчасна. Цяжка ўявіць, каб Лукашэнка, які застаецца персонай нон грата ў Еўропе, будзе афіцыйна запрошаны на гэты форум. Прадстаўнікі афіцыйнай Вільні ўжо заяўлялі, што сярод запрошаных на саміт не будзе асоб, якім уезд у краіны ЕЗ забаронены. Так што заяву амбасадара Гіро можна трактаваць проста як зандаж на рэакцыю ЕЗ. А можна - і як намёк на гатоўнасць наогул праігнараваць Віленскі саміт прыкладна такім жа чынам, як і папярэдні ў Варшаве. Тады нават запрошаны кіраўнік МЗС не з'явіўся. Праўда, у адрозненне ад яго, цяперашні пакуль застаецца, як і яго начальнік, персонай нон грата», - сказаў Раман Якаўлеўскі.

Эксперт не лічыць, што ў бліжэйшай перспектыве Макея выключаць са спісу неўязных у ЕЗ.

«Наконт перспектывы быць выключаным. Пра гэта кажуць некаторыя еўрачыноўнікі і мазгаведы-палітолагі, спрабуючы падыгрываць кіруючаму рэжыму ў Беларусі. Але афіцыйна сваю пазіцыю ЕЗ не мяняў, так як у Беларусі застаюцца палітвязні. Таму ўсе перспектывы змены сітуацыі ўяўляюцца туманнымі», - заявіў ён.

Раман Якаўлеўскі падкрэсліў, што калі сітуацыя не зменіцца, то беларускія ўлады праігнаруюць Віленскі форум.

Нагадаем, Менск разлічвае, што запрашэнне на ўдзел у саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні будзе накіраванае на імя Лукашэнкі, а беларускі бок сам вырашыць, хто будзе прадстаўляць краіну на сустрэчы. Пра гэта заявіў амбасадар Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро падчас дыскусіі ў Берліне 7 траўня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках