Міліцыя затрымала ў лесе музыкаў гурта Litesound
37- 12.03.2013, 21:09
Увечары 12 сакавіка ў раёне Заслаўскага вадасховішча былі затрыманыя ўдзельнікі гурта Litesound браты Уладзімір і Дзмітрый Каракіны.
Як паведаміў бацька братоў і дырэктар групы Юры Каракін, музыкі шукалі ў лесе месца для здымак новага кліпа. Нечакана з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і затрымалі артыстаў, піша БелаПАН.
«Дзве гадзіны іх пратрымалі ў аўтамабілі, прымусіўшы выключыць тэлефоны, а цяпер даставілі ў Ждановіцкі райаддзел міліцыі. Ніякага пратаколу не складалася», - сказаў Каракін-старэйшы.
Паводле ягоных слоў, пошук месца для здымак кліпа вёўся «недалёка ад рэзідэнцыі Лукашэнкі, але з іншага боку».
Група Litesound удзельнічала ў міжнародным конкурсе песні «Еўравізія-2012».