Удзельнікі Еўрамайдана адправіліся ў аэрапорт сустракаць Януковіча
28- 6.12.2013, 22:43
- 37,168
У пятніцу ўвечары прэзідэнт Украіны прылятае з Сочы, дзе днём ён сустракаўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Мітынгоўцы выехалі ў аэрапорт «Барыспаль», а таксама вайсковыя аэрапорты пад Кіевам, дзе можа прызямліцца Віктар Януковіч.
«Калона з 300 легкавых аўтамашын адпраўляецца ў кірунку аэрапорта «Барыспаль» і вайсковых аэрапортаў, каб сустрэць прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча пасля візіту ў Кітай і Расейскую Федэрацыю», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы партыі «Бацькаўшчына».
Аўтамабілі ўпрыгожаныя сцягамі Украіны і Еўразвяза. Акрамя таго, некалькі дзясяткаў аўтамабіляў накіраваліся ў бок загараднай рэзідэнцыі прэзідэнта, паведамляе «Дождь».
Віктар Януковіч з 3 снежня знаходзіўся з візітам у Кітаі. У пятніцу, на шляху дадому, ён заляцеў у Сочы, каб сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.