27 лiстапада 2024, Серада, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Разгон Еўрамайдану - прыклад парушэння прынцыпаў АБСЕ

Карл Більт: Разгон Еўрамайдану - прыклад парушэння прынцыпаў АБСЕ

Сітуацыя з разгонам Еўрамайдану з'яўляецца навочным прыкладам парушэння прынцыпаў АБСЕ.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт, выступаючы падчас пасяджэння рады міністраў АБСЕ ў чацвер у Кіеве.

«Гвалт з боку праваахоўных органаў у суботу - гэта навочны прыклад парушэння каштоўнасцяў і прынцыпаў АБСЕ, агульных для ўсіх нас. Я заклікаю прэзідэнта і ўрад краіны да забеспячэння свабоды выказвання меркаванняў, сходаў, абароны каштоўнасцяў і асноў АБСЕ», - сказаў ён.

Дыпламат заклікаў ўсе бакі супрацьстаяння ва Украіне пазбягаць гвалту.

Як вядома, у гэтым годзе ў АБСЕ старшынюе Украіна.

30 лістапада, пад 4 раніцы, спецпадраздзяленне «Беркут» сілай разагнала на Майдане Незалежнасці мітынгоўцаў, якія выступаюць супраць непадпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам. Па медыцынскую дапамогу звярнулася 35 чалавек. 7 з іх шпіталізаваныя.

Днём 30 лістапада тысячы ўкраінцаў самаарганізаваліся і выйшлі на Міхайлоўскую плошчу, каб выказаць свой пратэст супраць сілавога разгону мірнага мітынгу.

1 снежня ў Кіеве адбылося Веча, арганізаванае апазіцыяй, на якое выйшла некалькі тысяч чалавек.

Пазней пратэстоўцы занялі частку будынка Кіеўскай гарадской адміністрацыі, Дом прафсаюзаў і былы Кастрычніцкі палац.

У той жа дзень на вуліцы Банкавая каля адміністрацыі прэзідэнта адбылася сутычка паміж сілавікамі і мітынгоўцамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках