Кіеўскія ВНУ адпраўляюць студэнтаў на Еўрамайдан
32- 26.11.2013, 13:38
- 26,320
Універсітэты ўкраінскай сталіцы адмяняюць заняткі дзеля ўдзелу студэнтаў у акцыях пратэсту.
Нацыянальны ўніверсітэт Кіева-Магілянская акадэмія раніцай 26 лістапада прагаласавала большасцю за далучэнне да Усеўкраінскай студэнцкай забастоўкі. Пра гэта паведамілі самі ўдзельнікі. Сход навучэнцаў быў скліканы на 11:30 на плошчы ў двары карпусоў. Тады большасцю галасоў яны пастанавілі, што «Магілянка» далучыцца да ўсеагульнай забастоўкі за еўраінтэграцыю. Такім чынам, пары будуць адмененыя да будучага панядзелка, перадае «Корреспондент».
Заўтра, 27 лістапада ў 12:00 яны зоймуцца выбраннем каардынацыйнай рады разам з прэзідэнтам акадэміі Сяргеем Квітам. Вядома, што выкладчыкі сваю працу спыняць не будуць.
Сёння калона студэнтаў вылучылася да Нацыянальнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі. Учора ўвечары, 25 лістапада, прадстаўнікі іншай навучальнай установы заклікалі рушыць услед за сваімі калегамі і таксама абвясціць забастоўку. Аб спыненні заняткаў заявілі таксама студэнты некаторых іншых гарадоў Украіны.
Нагадаем, у канцы мінулага тыдня Кабінет міністраў Украіны вырашыў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да падпісання дамовы з Еўразвязам, а таксама прыняў распараджэнне, згодна з якім ўрад ініцыюе стварэнне трохбаковай камісіі пры ўдзеле Еўрапейскага Звяза і Расейскай Федэрацыі. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін тут жа заявіў, што Масква гатовая да трохбаковых перамоў для вырашэння пытанняў, звязаных з магчымым падпісаннем пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ.
28-29 лістапада ў Вільні адбудзецца саміт Еўрапейскага Звяза. На ім чакалася падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з Украінай. Для гэтага Украіне заставалася прыняць некалькі законапраектаў і вырашыць пытанне Юліі Цімашэнка. У апошні час Кіеў дэманстраваў рашучасць на шляху да еўраінтэграцыі. Аднак, 9 лістапада ў Расеі адбылася таемная сустрэча прэзідэнтаў Януковіча і Пуціна, змест якой застаецца невядомым. Пасля гэтага ўкраінская ўлада рэзка змяніла рыторыку.
Пастанова Кабміна выклікала ўсплёск шматтысячных пратэстаў у Кіеве і іншых буйных гарадах Украіны.
Фота: AFP