27 лiстапада 2024, Серада, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Кожны лукашэнкаўскі рэферэндум паварочваўся трагедыяй

88
Андрэй Саннікаў: Кожны лукашэнкаўскі рэферэндум паварочваўся трагедыяй

На чарговы рэферэндум могуць быць унесеныя пытанні, якія пагражаюць незалежнасці Беларусі.

Такім чынам лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і былы палітвязень Андрэй Саннікаў пракаментаваў charter97.org намер Аляксандра Лукашэнкі правесці ў Беларусі чарговы рэферэндум.

«Лукашэнка выкарыстоўвае рэферэндумы, перш за ўсё, для ўзмацнення сваёй і так бескантрольнай улады. Рэформа судовай сістэмы, якая таксама накіраваная на яшчэ большую залежнасць судоў ад дыктатуры, не будзе з'яўляцца галоўным пытаннем на магчымым рэферэндуме. Кожны лукашэнкаўскі рэферэндум паварочваўся трагедыяй для Беларусі. Хутчэй за ўсё, Лукашэнка паспрабуе дадаць сабе яшчэ больш паўнамоцтваў, напрыклад, у эканамічнай сферы, можа быць, узаконіць рэйдарскі захоп прыватных кампаній. У любым выпадку, гэта будзе накіравана на далейшае рабаванне народа. Акрамя таго, на рэферэндум могуць быць унесеныя пытанні, якія пагражаюць незалежнасці Беларусі. Эканамічнае банкруцтва рэжыму Лукашэнкі сёння настолькі відавочнае, а ўпартае нежаданне праводзіць рэформы настолькі моцнае, што ён можа паставіць на карту незалежнасць дзяржавы для таго, каб атрымаць у Крамля грашовае ўтрыманне свайго рэжыму», - заявіў Саннікаў.

Па словах палітыка, Лукашэнка «часу не губляе».

«Дыктатар лічыць, што ў сённяшняй сітуацыі самы час праводзіць рэферэндум, паколькі рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, самыя жорсткія ў гісторыі Беларусі, амаль прывялі да знішчэння апазіцыі. Еўрапейскі звяз таксама пасылае ўсё больш сігналаў аб неабходнасці змены сваёй прынцыповай пазіцыі і пераходу да ўзаемадзеяння з дыктатурай. Большасць апазіцыі ўжо абвясціла аб намеры ўдзельнічаць у тых ці іншых формах у мясцовых выбарах, што з'яўляецца крокам да легітымацыі дыктатуры і абсалютна непрымальна пры наяўнасці палітвязняў у краіне.

Лукашэнка, хутчэй за ўсё, вырашыў, што можна і далей закручваць гайкі. Менавіта на гэта будзе накіраваны магчымы рэферэндум. Супрацьпаставіць яму можна толькі паслядоўную, прынцыповую пазіцыю як грамадзянскай супольнасці, так і палітычнай апазіцыі, якая павінна быць накіраваная на пошукі шляхоў змены ўлады ў Беларусі, а не на супрацоўніцтва з дыктатурай», - упэўнены лідар «Еўрапейскай Беларусі».

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках