27 лiстапада 2024, Серада, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгертнеру падоўжылі хатні арышт на два месяцы

12
Баўмгертнеру падоўжылі хатні арышт на два месяцы

Следчыя органы Беларусі падоўжылі тэрмін расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалію».

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Траулька, перадае «Інтэрфакс».

«Тэрмін расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да Баўмгертнера падоўжаны на 2 месяцы, яму пакінутая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту», - сказаў прадстаўнік СК.

Нагадаем, Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт прад'явіў яму абвінавачанне па частцы 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

26 верасня, напярэдадні візіту Пуціна ў Беларусь, гендырэктар «Уралкалію» змешчаны пад хатні арышт.

12 кастрычніка Следчы камітэт Расеі (СКР) атрымаў з Беларусі матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера і прыняў іх у сваю вытворчасць.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках