26 лiстапада 2024, aўторак, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадараў Еўразвяза ў Менск назад не пусцяць

259
Амбасадараў Еўразвяза ў Менск назад не пусцяць

Афіцыйны Менск «неадкладна» адрэагуе на рашэнне Рады ЕЗ аб ​​пашырэнні санкцый.

У Менску не хочуць бачыць адкліканых раней амбасадараў краін ЕЗ, якія падтрымалі санкцыі, заяўляе МЗС Беларусі.

«Мы вымушаныя неадкладна прыступіць да рэалізацыі комплексу мер рэагавання. Аб такой магчымасці нашыя еўрапейскія партнёры былі загадзя апавешчаныя», - гаворыцца ў заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, распаўсюджанай у пятніцу.

Як заявіў А.Савіных, «у сённяшніх умовах беларускі бок не бачыць неабходнасці ў прысутнасці на тэрыторыі Беларусі адкліканых амбасадараў дзяржаў, якія прагаласавалі за гэтае рашэнне».

Афіцыйны прадстаўнік МЗС адзначыў, што «беларускі бок шкадуе аб прынятым Радай Еўразвяза рашэнні аб увядзенні дадатковых санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх грамадзянаў і прадпрыемстваў». «Гэты крок яшчэ больш аддаляе перспектывы нармалізацыі адносінаў і аднаўлення дыялогу па адчувальных для бакоў тэмах», - сказаў прэс-сакратар.

Еўрапейскія палітыкі знаходзяцца ў палоне канфліктнага мыслення, яны застаюцца закладнікамі логікі прымусу і шантажу», - заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі.

Напісаць каментар 259

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках