26 лiстапада 2024, aўторак, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг Аляксей Кароль: Народ гэтыя санкцыі не закрануць

9
Палітолаг Аляксей Кароль: Народ гэтыя санкцыі не закрануць

Менскі палітолаг Аляксей Кароль прызнае санкцыі, уведзеныя сёння Еўразвязам, «часткова эканамічнымі».

«Але гэтыя санкцыі абмежаваныя і тычацца канкрэтных асоб і актываў гэтых асоб. Для іх гэта мае значэнне, і думаю, што менавіта па гэтай прычыне санкцыі выклікалі абурэнне як у іх саміх, так і ў Аляксандра Рыгоравіча. Так што гэта часткова эканамічныя санкцыі, але не такія поўнамаштабныя, пра якія казалі. На жыцці звычайных беларусаў гэта не адаб'ецца, таму што тыя прэферэнцыі, якія давалі гэтыя эканамічныя сувязі, яны ніякім чынам не адбіваліся раней на дабрабыце беларусаў і зараз не закрануць іхніх інтарэсаў», - сказаў палітолаг «Радыё Свабода».

Свой адказ на гэтыя санкцыі беларускія ўлады ўжо пазначылі, перакананы Кароль:

«Санкцыі на санкцыі, невыязныя на неўязных. Хутчэй за ўсё, яны будуць адсочваць тых актывістаў, якія ўхваляюць гэтыя санкцыі, і пашыраць свой ​​закрыты спіс невыязных».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках