26 лiстапада 2024, aўторак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: «Эканамічныя санкцыі - гэта вельмі моцны механізм»

3
Аляксандр Атрошчанкаў: «Эканамічныя санкцыі - гэта вельмі моцны механізм»

Эканамічныя санкцыі - гэта вельмі моцны механізм і ім нельга грэбаваць, лічыць былы палітвязень.

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі», былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў пракаментаваў сітуацыю ў адносінах паміж Беларуссю і ЕЗ «Народнай Волі».

- Ці падтрымліваеце Вы ідэю эканамічных санкцый і адмену Чэмпіянату свету па хакеі ў Менску?

- Я лічу, што гэта вельмі дзейсны і моцны механізм і ім нельга грэбаваць. Нават размовы пра эканамічныя санкцыі вельмі адчувальныя для ўладаў, я гэта адчуў на ўласнай шкуры, калі сядзеў у СІЗА КДБ. Як толькі рыхтуецца паседжанне, дзе будуць разглядацца пытанні аб эканамічных санкцыях - усё заціхае, ніхто цябе не чапае, сядзіш спакойна. Як толькі праходзіць паседжанне, рашэнне не прынятае адразу ж пачынаюцца катаванні, ціск, пагрозы.

- Як Вы лічыце, што можам зрабіць мы, тыя, хто знаходзіцца на волі, для палітвязняў і іх вызвалення?

- Тут няма ніякага універсальнага рэцэпту, заўсёды людзям, якія за кратамі важная любая інфармацыя, публікацыі ў газетах, салідарнасць з імі. Трэба разумець, што для любой краіны, вялікая раскоша трымаць у турме сваіх лідараў. Зараз у турмах насамрэч адбываецца забойства эліты. Ну і вядома, звяртаць увагу на нядобрасумленныя крокі з боку палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, якія па розных прычынах ідуць на кампрамісы з сумленнем, з уладай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках