26 лiстапада 2024, aўторак, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: ЕЗ увядзе санкцыі супраць «кашалькоў» дыктатара

68
Крыніца: ЕЗ увядзе санкцыі супраць «кашалькоў» дыктатара

(абноўлена) «Чорны спіс» ЕЗ папоўняць яшчэ 12 чалавек і 29 арганізацый.

Такія лічбы паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на ананімнага высокапастаўленага чыноўніка ЕЗ.

«Еўрапейскія краіны працягваюць перамовы пра новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму, каб прымусіць яго вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў», - сказаў высокапастаўлены чыноўнік ЕЗ у інтэрв'ю AFP (пераклад - charter97.org).

Крыніца паведамляе, што прапанавана ўвесці мэтавыя санкцыі ў дачыненні да 29 фірм і 12 чалавек, дзевяць з якіх прадстаўляюць судовую сістэму.

Афіцыйны сайт Рады Еўразвяза таксама паведаміў аб магчымасці ўзмацнення абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі.

Беларускае пытанне уключанае ў парадак дня паседжання Рады міністраў замежных спраў ЕЗ 23 сакавіка ў Бруселі.

Польскаму агенцтву PAP з дыпламатычных крыніц у Брусэлі стала вядома, што сярод асоб, супраць якіх Еўразвяз плануе ўвесці санкцыі, знаходзяцца тры беларускія алігархі - Уладзімір Пефціеў, Юрый Чыж і Анатоль Тарнаўскі і іхнія кампаніі.

Пефціеў і тры ягоныя кампаніі ўжо знаходзяцца ў чорным спісе ЕЗ, у гэтым годзе чакаецца, што пад санкцыі патрапіць яшчэ шэраг ягоных фірм.

Анатоль Тарнаўскі - генеральны прадстаўнік групы кампаній «Юнівест» у СНД, сябар савета дырэктараў расейскага «Гранд Інвест банка». Займаецца нафтай і нафтапрадуктамі, нерухомасцю, сельскай гаспадаркай.

231 асоба ўжо занесеная ў чорны спіс у сувязі з працяглымі рэпрэсіямі з боку рэжыму Лукашэнкі супраць грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках