26 лiстапада 2024, aўторак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штаты амбасад ЕЗ у Беларусі могуць быць скарочаныя

21
Штаты амбасад ЕЗ у Беларусі могуць быць скарочаныя

Штаты амбасадаў краін Еўрапейскага звяза ў Беларусі могуць быць скарочаныя да консульскага ўзроўню.

Пра гэта паведаміў польскі еўрапарламентар Яцэк Пратасевіч 19 сакавіка ў інтэрв'ю радыё RMF FM, перадае БелаПАН.

Складана ўявіць, што пасля прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ў польска-беларускіх адносінах «наступіць вясна», сказаў Пратасевіч. «Трагічнае, шокавае і незразумелае рашэнне Лукашэнкі паказала, што ён не зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Захадам», - заявіў еўрапарламентар.

Пратасевіч чакае, што на працягу бліжэйшага тыдня міністры замежных спраў ЕЗ прымуць рашэнне аб санкцыях у дачыненні да Беларусі. У гэтым выпадку «амбасадары не вернуцца ў Менск, і можа наступіць нават скарачэнне цяперашняга штата амбасад да консульскага ўзроўню», заявіў ён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках