1 траўня 2024, Серада, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль заступіўся за расейскія СМІ

69

Намер беларускага кіраўніцтва абмежаваць дзейнасць у краіне расейскіх СМІ выклікаў самае шырокае непрыманне у расейскай грамадскасці.

«Рэалізацыя гэтага намеру, - падкрэсліла у інтэрв'ю «Інтэрфаксу» высокапастаўленая крыніца ў Крамлі, - не можа не адбіцца на пераглядзе Расеяй сваёй пазіцыі па пытанні аб вылучэння Беларусі крэдыту».

Аляксандр Лукашэнка ў мінулую пятніцу заявіў аб магчымасці спынення працы ў Беларусі шэрагу замежных СМІ, у тым ліку расейскіх, абвінаваціўшы іх у нагнятанні сітуацыі на валютным і спажывецкім рынках.

«Больш за ўсё гістэрыкі ў расейскіх сродках масавай інфармацыі. Я назіраў і за «нашымі» замежнымі СМІ, якія тут, дзякуючы адміністрацыі прэзідэнта, сталі панаваць, і за замежнымі. Я не буду іх называць, каб не ствараць ім рэйтынг. Але зрабіце ўсё, каб больш гэтыя СМІ не прысутнічалі на нашай тэрыторыі. І не таму, што мы хочам закрыць ім рот, я бачыў, што ўвесь ажыятаж назіраўся адтуль», - заявіў А. Лукашэнка на нарадзе аб сітуацыі на валютным і спажывецкім рынку.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках