10 траўня 2024, Пятніца, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За рэпрэсіі супраць журналістаў павінныя ўдарыць санкцыямі

14
За рэпрэсіі супраць журналістаў павінныя ўдарыць санкцыямі

Парушэнні свабоды слова ў Беларусі набылі сістэматычны характар.

Пра гэта заявіў кіраўнік бюро Еўропы і краінаў былога Савецкага Саюза арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Ёхан Бір.

- Усё больш і больш мы бачым пашырэнне прымянення палітычных рэпрэсій у Беларусі ў дачыненні да журналістаў. Ідуць судовыя працэсы без усялякіх на тое падставаў, журналістаў саджаюць у турмы, штрафуюць, - заявіў Ёхан Бір у інтэрв'ю прэс-службе БАЖ. - Насцярожвае, што гэта ўсё не з'яўляецца адзінкавымі выпадкамі, а ёсць тэндэнцыяй.

Бір падкрэсліў, што «Рэпарцёры без межаў» адсочваюць гэтую тэндэнцыю і вельмі занепакоеныя развіццём сітуацыі.

- Беларусь займала ў мінулым годзе 154-е месца ў свеце ў рэйтынгу свабоды прэсы. Вядома, у гэтым годзе месца Беларусі будзе яшчэ больш нізкім, бо рэпрэсіі, якія пачаліся пасля 19 снежня 2010 года, яшчэ больш узмацніліся за мінулы час.

Усе выпадкі парушэння свабоды слова ў Беларусі фіксуюцца «Рэпарцёрамі без межаў», запэўніў Бір.

- Мы распаўсюджваем гэтую інфармацыю паўсюль у свеце і даводзім да кіраўніцтва Еўразвяза меркаванне з нагоды пашырэння санкцый у дачыненні да афіцыйнай Беларусі.

Ёхан Бір асобна вылучае выпадкі рэпрэсіяў з боку беларускіх уладаў у дачыненні да грамадзян іншых дзяржаў.

Сярод апошніх ён узгадаў ануляванне беларускімі памежнікамі візы польскаму грамадзяніну, старшыні праўлення «Радыё Рацыя» Яўгену Вапе, а таксама перашкоды ў працы расейскім журналістам.

- Гэта сведчыць аб тым, што ў Беларусі ёсць свае «чорныя спісы», што толькі па палітычных матывах - цалкам беззаконна - магчыма ўсё: могуць не пусціць у краіну журналіста, могуць судзіць і пасадзіць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках