28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расшыфроўка знішчальніка СУ-27: Выводзьце асцярожна, катапультуйцеся!

40
Расшыфроўка знішчальніка СУ-27: Выводзьце асцярожна, катапультуйцеся!

Блогеры выклалі запіс перамоў беларускіх і польскіх дыспетчараў з экіпажам знішчальніка, які разбіўся на авіяшоў у Радаме.

Запіс перамоў экіпажа беларускага знішчальніка, які разбіўся, змясціў беларускі блогер silverrebel.livejournal.com.

Расшыфроўка запісу: malishevsky.livejournal.com

***

Дыспетчар: Мяжа арыентыровачна 1400-1500. Дзесьці ў вашым раёне паглядзіце крыху вышэй пакет ляціць чорны. Метраў 50 вышыня ў яго. Да цэнтра паласы падлятае.

Больш уважліва. 103-ы перадаў. Перад узлётам супакоіліся — і як дома...

Будзе сустрэчны ўвесь час... Будзе зносіць вас ад трыбун назад, таму пасля фігур удакладняйцеся...

Лётчык: Зразумеў (узляцелі)

Дыспетчар: Давайце, на 150 выводзьце акуратненька... Гэта вывад? Лінія. Вывад! Выывад!!!!! Куды рухаешся? (неразборліва — ЕРБ). Катапультуйся! Катапультуйся!!!!

***

Сёмы Вежа, Ратавальнік сто сорак сёмы Вежа, СУ-27 разбіўся.

...уключаем.

Зразумеў. Вецер 260 градусаў, 11 вузлоў. ...21.

Для гатоўнасці старт дазваляю (маецца на ўвазе верталёт — ЕРБ). 250 градусаў 11 вузлоў і адразу ў накірунку катастрофы.

***

Лётчык П: …Здаецца шмат людзей.

Дыспетчар: Тэрыторыя заселеная?

Лётчык П: Незаселеная. Побач ёсць будынкі. Шмат людзей пазбягалася.

Дыспетчар: Зразумеў шмат людзей і не патрапіў у будынкі.

Дыспетчар: Вежа, бачыў парашут?

Лётчык П: Няма парашута. У мяне дзьме 270, 10 вузлоў.

Дыспетчар: сорак сёмы, вежа, і група ратаўнікоў з хуткай дапамогай выяжджаюць паўднёва-ўсходняй брамай у вашым кірунку. Забяспечваеце на зямлі тэрыторыю.

***

Дыспетчар: Вежа, а ці ёсць там пажар, назіраеш? Мне сказалі што было два пілоты. Паўтары. Тэрыторыя забяспечаная, разганяеце раззявякаў. Паўтараю было два пілоты. Вецер 290 градусаў 8 вузлоў. Калі хто што бачыў, прашу інфармаваць па ходу. Ці ужо прыехалі пажарныя?

***

Лётчык П: Ратавальнікі нешта знайшлі, праўдабадобна цела.

Дыспетчар: Пацвердзі, самалёт не патрапіў у ніякія будынкі.

Лётчык П: Не, не патрапіў. Ёсць каля 100 метраў ад будынкаў.

Дыспетчар П: Дзякуй.

Лётчык П: Садзімся і чакаем навін ад ратавальніка.

Дыспетчар П: Вежа, ёсць новая інфармацыя? Пілоты? Калі нешта трэба, паведамляй. Сапраўды было два пілоты.

Дыспетчар П: Сорак сёмы, Вежа, на якой адлегласці рэшткі цела ад самалёта

...

Лётчык П: Тэрыторыя перакапаная, далей шукаем. У накірунку падыходу нічога не бачым.

Дыспетчар: Сорак сёмы, Вежа, яны ляцелі з усходу на захад.

Лётчык П: Тэрыторыя перакапаная, далей шукаем. У накірунку падыходу нічога не бачым.

Дыспетчар: Сорак сёмы, Вежа, яны ляцелі з усходу на захад. І нос быў у заходнім накірунку. У накірунку паўднёва-заходнім.

***

Лётчык П: Ёсць такая просьба, тут спатрэбілася б болей людзей. Мы нічога не можам убачыць зверху. Спатрэбіліся б людзі, якія сюды прышлі.

Дыспетчар: Зразумеў.

Лётчык П: Падобна даследуем узвышак.

Дыспетчар: Зразумеў.

Дыспетчар: сорак сёмы, Вежа, як з пажарам?

Лётчык П: Апроч... Нічога не знайшлі. Даследуюць месца катастрофы.

Дыспетчар: Сорак сёмы, Вежа, ёсць інфармацыя на тэму другога пілота.

Дыспетчар: Сорак сёмы, Вежа, зразумеў, знайшлі два целы пілотаў. Правер, як выглядае пажар, ці ўсё падстрахавана і заставайцеся там у патрулі.

Дыспетчар: 935 пацвярджаю, знайшлі ўжо самалёт, і там праводзіцца ратавальная акцыя. Ёсць неабходная інфармацыя, будзе прызямленне на парозе 25 і будзеце да ўжывання.

….

Дыспетчар: Працягвай падыход да парога 25 і з увагай, бо пад'язджаюць машыны...

Пілот П: Сорак сёмы з месца катастрофы. Тэрыторыя забяспечаная, пажар скончыўся.

Пакідаем ратавальніка і лекара да прыезду пракурора і думаю болей тут не дапаможам.

Нагадаем, што афіцыйная рэакцыя міністэрства абароны Беларусі на з’яўленне дадзенага запісу ў Інтэрнэце на дадзеным момант невядома.

Беларускі самалёт СУ-27УБ разбіўся падчас авіяшоў у Радаме 30 жніўня. Падчас катастрофы загінулі пілоты вышэйшай катэгорыі прафесійнай падрыхтоўкі лётчыкі-снайперы палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч. Па папярэдняй версіі, прычынай аварыі стала трапленне птушкі ў паветразаборнік рухавіка.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках