25 траўня 2026, панядзелак, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваўкавыскія прадпрыемствы зьбіраюцца скарачаць працоўны тыдзень

Ваўкавыскі камбінат будаўніча-аздабляльных машынаў апошнім часам адчуў праблему з разьлікамі за сваю прадукцыю з боку расейскіх і ўкраінскіх партнэраў.

Больш за 50% прадукцыі прадпрыемства накіроўваецца на экспарт. Намесьнік дырэктара па ідэалёгіі Ліза Кавалевіч кажа, што затрымкі з разьлікамі за іх прадукцыю з боку замежных партнэраў сталі вельмі адчувальнымі, і камбінат зьбіраецца скарачаць працоўны тыдзень.

“А вось што будзе пасьля Новага году — невядома. Мы накіравалі ў міністэрства ліст, што зьбіраемся пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень”, - паведаміла "Радыё Свабода" Ліза Кавалевіч.

Намесьнік дырэктара Віктар Пачобут не хавае, што заробкі рабочых за апошні месяц зьнізіліся. Ён спрабуе атрымаць грошы ад украінскіх і расейскіх партнэраў.

“Мы цяпер ва ўмовах крызісу шукаем унутрыміністэрскую й унутрыабласную каапэрацыю з прадпрыемствамі міністэрства прамысловасьці, у якое таксама ўваходзім. У нас ужо ёсьць тры такія прадпрыемствы, зь якімі мы зможам у наступным годзе працаваць у межах каапэрацыі. І калі дамовы падпішам, то будзем працаваць. А ліст у міністэрства даслалі дзеля страхоўкі”, - пераконвае ён.

Цяжкасьці з разьлікамі ад партнэраў з Украіны зьявіліся і ў ваўкавыскага заводу мэталавырабаў, сказаў дырэктар прадпрыемства Валянцін Лісок

“Цяпер стала цяжэй атрымліваць разьлікі з Украіны. Нешта ў іх там складана набыць даляры ў банках. Вось з гэтым у нас праблемы. Праўда, павінен сказаць, што пакуль яны не падводзяць, але разьлікі ідуць вельмі натужна”, - пацьвердзіў Валянцін Лісок.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках