25 траўня 2026, панядзелак, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Могільнік менскіх шапікаў (Фотарэпартаж)

48

На пачатку сьнежня з прыпынкаў грамадзкага транспарту ў Менску былі зьнесеныя апошнія камэрцыйныя шапікі. Афіцыйная прычына — яны нібыта псавалі аблічча сталіцы.

Прадпрымальнікі тэм часам сцвярджаюць: знос кіёскаў незаконны, бо рашэнне аб гэтым прынятае без дазволу Мінюста.

«Усе кіёскі зносяцца паводле рашэння Менгарвыканкама. Яно мае нават не юрыдычны, а арганізацыйна-распарадчы характар - сцвярджае старшыня аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумченко. - У міністэрстве юстыцыі гэтыя рашэнні нават не праходзілі абавязковую юрыдычную экспертызу. У Мінюсце нам паведамілі, што такое рашэнне праз іх не праходзіла, хаця павіннае было прайсці, бо гэта датычыцца мільёнаў людзей і мільёнаў даляраў, якія страцілі прадпрымальнікі».

«Радыё Свабода» падае фотарэпартаж з месца, куды звозілі менскія камерцыйныя шапікі.

Навес з вуліцы Варвашэні, колішняй Енісейскай, пераехаў бліжэй да цэнтру сталіцы.

Шапікі з абарванымі правадамі на тле калючага дроту, сабраныя ўсе разам, менш псуюць аблічча сталіцы, чым паасобку на прыпынках?

Могільнік зачыненых шапікаў вырас на Радыяльнай вуліцы, на ўзгорку насупраць ЦЭЦ, непадалёк ад Партызанскага праспэкту.

Фота -- Уладзь Грыдзін, «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках