25 траўня 2026, панядзелак, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне коштаў на нафтавыя ф'ючэрсы перавысіла 5%

Максімальнае з пачатку дня падзенне коштаў на нафтавыя ф'ючэрсы ўжо перавысіла 5%. За апошнія тры з паловай гадзіны кошты на нафту яшчэ панізіліся, а падзенне нафтавых катыровак пры гэтым у параўнанні з пачаткам дня прыкметна паглыбілася.

Па стане на 16:00 мск кошты па пагадненнях з нафтавымі ф'ючэрсамі складалі (дал./бар.):

- Light, Sweet Crude Oil (снежань) - 59,86 (-2,55) пры дыяпазоне катыровак 59,32-62,28;

- IPE Brent Crude (снежань) - 56,49 (-2,95) пры дыяпазоне катыровак 56,11-57,58.

Адмоўная дынаміка ў коштах па пагадненнях з нафтавымі ф'ючэрсамі сёння абумоўленая адсутнасцю пазітыўных настрояў на нафтавым рынку з-за захавання досыць змрочных перспектываў для сусветнай эканомікі, з-за чаго ўмацоўваюцца асцярогі далейшага падзення ў свеце попыту на энерганосьбіты, паведамляе РБК.

Фондавыя таргі ў Еўропе 11 лістапада 2008г. адкрыліся зніжэннем вядучых індэксаў. Негатыўна на настрой інвестараў паўплываў знешні фон: гандлёвыя пляцоўкі ў ЗША і Азіі зачыніліся ў мінусе з-за асцярогаў таго, што сусветны крызіс можа зацягнуцца.

Кошты на нафту сёння зніжаюцца яшчэ і з-за тэхнічных продажаў нафтавых ф'ючэрсаў пасля таго, як напярэдадні кошты на нафтавыя кантракты выраслі ў сярэднім на 2,6% і дасягнулі па выніках дня максімальных значэнняў за тры сесіі.

Тым часам на валютным рынку амерыканскі даляр сёння ўмацоўвае свае пазіцыі, што таксама не дазваляе здзяйсняць актыўнае набыццё нафтавых ф'ючэрсаў. У цяперашні час "амерыканец" нязначна патаннеў адносна швейцарскага франка, але ў той жа час расце адносна еўра, брытанскага фунта і японскай ены. Пры гэтым ICE Dollar Index (spot), які адлюстроўвае змяненні курсу амерыканскага даляра адносна "кошыку" шасці вядучых сусветных валютаў, падвысіўся з пачатку гандлю больш чым на 10 базісных пунктаў і перавышае адзнаку 86 пунктаў.

З пачаткам гандлёвай сесіі на NYMEX падвышэння актыўнасці на нафтавым рынку не чакаецца, паколькі ў ЗША сёння непрацоўны дзень - амерыканцы будуць адзначаць Дзень Ветэранаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках