1 лiстапада 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійны страйк працоўных у Слоніме

9

Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць генебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

Каля 60 чалавек з швейнага цэху фабрыкі стаяць зараз побач з мясцовым райвыканкамам. Яны прынесьлі свае пісьмовыя патрабаваньні аб павышэньні заробку й паляпшэньні ўмоў працы старшыні райвыканкаму Мечыславу Касьцюку.

Сёньня раніцай работніцы швейнага цэху атрымалі разьлік за месяц і ўбачылі, што іхнія заробкі складаюць 170—200 тысяч рублёў. Яны пакінулі працу й пайшлі да райвыканкаму.

Як сказала ў інтэрв’ю “Радыё Свабодзе” адна з работніц, Галіна, людзі болей ня могуць такога цярпець.

“Мы напісалі, што нас не задавальняе заробак. Сюды прыйшлі швачкі, якія адпрацавалі па 15—20 гадоў і цяпер атрымліваюць па 170—200 тысяч рублёў. Не задавальняюць нас і ўмовы працы: зімой вельмі холадна ў цэху, тэмпэратура не вышэй за 15 градусаў. Летам сьпёка — няма ні кандыцыянэра, ні вэнтыляцыі, дах цячэ. Няма бытоўкі, прыбіральні нармальнай няма, вада толькі халодная. І не задавальняюць адносіны кіраўніцтва, бо абзываюць нас па-ўсякаму”, - распаувядае спадарыня Галіна.

Яна дадае, што працаўнікі спрабавалі размаўляць з кіраўніцтвам фабрыкі, але ў выніку – нуль.

“Нам кажуць, што фабрыка стратная, і больш нічога. І сказалі, што трэба яшчэ больш працаваць”, - тлумачыць Галіна.

Пакуль работніцам фабрыкі не ўдалося спаткацца з кіраўніцтвам райвыканкаму. Ім паведамілі, што ўсе ў ад’езьдзе. Але пісьмовыя патрабаваньні прыняў і зарэгістраваў юрыст райвыканкаму.

Па словах работніцаў фабрыкі, сёньня страйкуе толькі адзін цэх, але да яго могуць далучыцца і іншыя, бо сытуацыя там падобная, толькі заробак яны атрымліваюць у іншы дзень.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках